У курортным сяле Слаўскае на Львоўшчыне спыніўся пад'ёмнік (канатнай дарогі), на якім знаходзіліся 74 чалавекі, піша Бі-бі-сі — Украіна.

Dsns.gov.ua

Dsns.gov.ua

Здарэнне адбылося каля 13:35: зламалася трансфарматарная падстанцыя.

У 14:20 16 ратавальнікаў пачалі працу па зняцці турыстаў, якія засталіся на пад'ёмніку. За паўгадзіны паспелі зняць 29 чалавек, у прыватнасці, пяцярых дзяцей. Тэмпература ў раёне падчас аперацыі складала 1 градус цяпла. У 16:05 уся аперацыя была завершана: знялі з пад'ёмніка ўсіх 74 чалавек, у тым ліку 13 дзяцей і 3 цяжарныя жанчыны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0