Здарэнне адбылося вечарам 31 снежня ў в. Віць. Шэсць кароў выбеглі з кароўніка і праваліліся ў яму. Самастойна выбрацца жывёлы не маглі. Таму работнікі звярнуліся па дапамогу да ратавальнікаў, піша 112.by.

Работнікі МНС і работнікі фермы пры дапамозе вяроўкі і тэхнікі дасталі кароў з ямы.

«Стан кароў здавальняючы, у ветэрынарнай дапамозе не маюць патрэбы», — адзначылі ратавальнікі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0