Беларуская нафтавая кампанія заключыла доўгатэрміновы кантракт з азербайджанскай SOCAR Trading на пастаўку сыравіны на беларускія НПЗ. Пра гэта паведамляе ТАСС са спасылкай на агенцтва Report.
Дамова заключана на адзін год з магчымасцю падаўжэння. Згодна з кантрактам, SOCAR Trading будзе пастаўляць беларускаму боку нафту з Азербайджана, а таксама з іншых краін.
Аб'ёмы паставак па новым кантракце не называюцца.
У сакавіку азербайджанская Дзяржаўная нафтавая кампанія SOCAR адправіла першую партыю нафты Azeri Light па канцэрне «Белнафтахім «праз Адэскі порт і нафтаправод «Адэса — Броды». У турэцкім порце Джэйхан пагрузілі на танкер 90 тысяч тон нафты.
Напярэдадні стала вядома аб тым, што Беларусь дамовілася аб пастаўках нафты з Расіі. Па дадзеных крыніцы, у першым квартале года наша краіна атрымае 4,5 мільёна тон нафты. Інфармацыю аб завяршэнні перамоў пацвердзіў і беларускі прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка. Ён не прывёў параметры пагаднення, але назваў іх выгаднымі для Менска.





