Фота з Вікіпедыі
Французскі акцёр і рэжысёр Рабэр Асэйн памёр на 94-м годзе жыцця.
Асэйна шпіталізавалі ў бальніцу пасля заражэння каранавірусам, паведаміла яго ўдава Кэндзіс Пату. Па яе словах, смерць наступіла праз праблемы, звязаныя з дыханнем. У сераду, 30 снежня, акцёру споўнілася 93 гады.
Яго тата быў персідскага, або азербайджанскага паходжання (Гусейнаў). Мама паходзіла з Бесарабіі. А ягонай першай жонкай была Марына Уладзі.
Рабэр Асэйн сыграў больш за 100 роляў у кіно і на тэлебачанні, а таксама выступіў у якасці рэжысёра і сцэнарыста прыблізна ў 20 стужках.
Самыя вядомыя — граф Жафрэй дэ Пейрак у кінасазе пра Анжаліку і кепскі камісар Разэн у «Прафесіянале», дзе яму супрацьстаяў Жаслен Бамон (Бельмандо).





