Шведская крона
На працягу года беларускі рубель патаннеў у адносінах да 70 валют з 78, на якія Нацбанк ўсталёўвае курсы — ці штодзень, ці штомесяц.
Вось якія валюты падаражалі больш за ўсё:
- Шведская крона — 39,5%
- Дацкая крона — 34,4%
- Еўра — 34%
- Швейцарскі франк — 33,8%
- Балгарскі леў — 33,8%
- Македонскі дэнар — 33,8%
- Сербскі дынар — 33,76%
- Аўстралійскі даляр — 33,4%
- Харвацкая куна — 32%
- Ізраільскі шэкель — 31,7%
А вось спіс краін, чые валюты саслабелі адносна беларускага рубля — Турцыя, Аргенціна, Бразілія, Эфіопія, Венесуэла, Сірыя, Нігерыя, Ірак.





