БелТА

БелТА

Пра гэта ён распавёў работнікам РНПЦ дзіцячай анкалогіі, піша БелТА.

«Новы Год я правяду як звычайна. Я ўжо шмат разоў казаў: калі ўсе п'юць (а на Новы год усе п'юць), хоць адзін чалавек, адказны за краіну, дзяжурны па краіне, павінен быць цвярозым, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — Мне проста: я чалавек непітушчы».

Ён падкрэсліў, што гэта зусім не піяр: ён заўсёды ў галоўныя святочныя дні на пасадзе. «Калі вытрымаю гэтыя некалькі сутак (я ўжо забыўся, калі нармальна спаў), то пагляджу ўласны зварот да беларускага народа», — дадаў Лукашэнка.

Паводле яго слоў, ён запісваўся ў незвычайным фармаце і яму цікава, што атрымалася ў выніку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0