Кітай зарэгістраваў сваю першую вакцыну ад каранавіруса Sinopharm. Яе эфектыўнасць складае 79,3%. Гэта нашмат ніжэй, чым у амерыканска-еўрапейскай BioNTech/Pfizer (95%) і амерыканскай Moderna (94,1%).
Дзяржаўнае ўпраўленне па лекавых сродках Кітая ўхваліла інактываваную вакцыну ад каранавіруса, якую распрацавала China National Biotec Group (CNBG) (падраздзяленне Sinopharm), для шырокага выкарыстання, паведамляе Xinhua.
У паведамленні гаворыцца, што ў будучыні неабходна будзе пастаянна назіраць за эфектыўнасцю і даўгавечнасцю ахоўнага механізму, стваранага вакцынай.
Тым не менш да гэтага кампанія паведамляла, што яе прэпарат паказаў эфектыўнасць на ўзроўні 79,3% па прамежкавых выніках трэцяй фазы клінічных выпрабаванняў. Вынікі даследаванняў адпавядалі стандартам Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ), заяўляла кампанія.
Вакцына Sinopharm праходзіць клінічныя выпрабаванні ў некалькіх краінах, акрамя Кітая, уключаючы ААЭ, Бахрэйн, Іарданію, Перу і Аргенціну. У Бахрэйне і ААЭ ўлады ўжо ўхвалілі выкарыстанне прэпарата, прычым у апошняй дзяржаве паведамілі аб эфектыўнасці вакцыны на ўзроўні 86%.
Беларусь заявіла пра намер выкарыстаць расійскую вакцыну Sputnik V. Вакцынацыю ёю ў Расіі пачынаецца, хоць яе тэсціраванне не было праведзена належным чынам па стандартах СААЗ.





