Пракуратура Першамайскага раёна сталіцы падтрымала ў судзе дзяржаўнае абвінавачванне па крымінальнай справе ў дачыненні да мінчука, які, пагражаючы прадметам, падобным да пісталета, абрабаваў букмекерскую кантору.

Здарэнне адбылося 17 жніўня. Мужчына зайшоў у памяшканне букмекерскай канторы ў падземным пераходзе станцыі метро «Уручча». Ён некалькі разоў запатрабаваў, каб касір перадаў яму грошы з касы, а затым прадэманстраваў прадмет, падобны да пісталета. У выніку супрацоўнік букмекерскай канторы аддаў 1 479 рублёў.

Калі рабаўніка затрымалі, ён патлумачыў супрацоўнікам міліцыі, што здзейсніў злачынства праз цяжкое матэрыяльнае становішча. Ён меркаваў, што супрацоўнікі МУС задзейнічаныя на акцыях пратэсту і ніхто яго не будзе шукаць.

Тым не менш яму далі тры гады пазбаўлення волі без штрафу з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах ўзмоцненага рэжыму.

Прысуд не набыў законную моц, можа быць абскарджаны і апратэставаны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0