У Баранавічах затрымалі 50-гадовага настаўніка, які пракалоў самаробным шылам колы аўтамабіля Дэпартамента аховы. Распачатая крымінальная справа за хуліганства. Пра гэта ў сваім тэлеграм-канале паведамілі ў МУС.

20 снежня каля 19:00 нарад Дэпартамента аховы выехаў на спрацоўванне сігналізацыі ў аптэцы на вуліцы Савецкай. Супрацоўнікі агледзелі памяшканне, а калі вярнуліся да службовага аўтамабіля «Джылі», то заўважылі, што правае задняе і пярэднія колы праколаты. З дапамогай запісу камеры відэарэгістратара ўдалося выйсці на мужчыну, які пракалоў колы.

24 снежня супрацоўнікі крымінальнага вышуку Баранавіцкага ГАУС і аддзела аховы высветлілі, што колы пракалоў раней не судзімы 50-гадовы настаўнік адной з гімназій. Пасля затрымання мужчына прызнаўся, што гэта ён пракалоў колы самаробным шылам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0