Такую інфармацыю паведамляюць чытачы «Флагштока». Выкладчыкам гомельскага БелДУТа прапанавана напісаць віншаванне беларускаму кіраўніцтву. Кожнай кафедры выдалі паштоўкі для напісання віншавання, прычым указанне кафедры ў подпісы да віншавання з'яўляецца абавязковым.

Акцыю пад назвай «Ваша паштоўка для народнага прэзідэнта» запусціла Камуністычная партыя Беларусі, якую раней узначальваў цяперашні міністр адукацыі Ігар Карпенка. Пра гэта стала вядома пасля таго, як у сетку трапіла фота інфармацыйнага ліста Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Фота: Еўрарадыё

Фота: Еўрарадыё

Паштоўка павінна быць падпісаная ад рукі, змяшчаць віншаванне Аляксандру Лукашэнку з надыходзячымі святамі і падпісаная адпаведным структурным падраздзяленнем. Акцыя ў ВНУ праводзіцца згодна з распараджэннем Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Удзел — «добраахвотна-прымусовы».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0