Известия

Известия

Галоўнае ўпраўленне Федэральнай службы выканання пакаранняў па Маскве прыгразіла звярнуцца ў суд з просьбай замяніць палітыку Аляксею Навальнаму ўмоўны тэрмін па справе «Іў Рашэ» на рэальны, калі ён не з'явіцца ў філіял ведамства ў 9 гадзін раніцы 29 снежня. Пра гэта паведаміў адвакат Вадзім Кобзеў, піша meduza.io.

У паведамленні ведамства гаворыцца, што Навальны не выконвае ўскладзеныя на яго судом абавязкі і ўхіляецца ад кантролю крымінальна-выканаўчай інспекцыі. У канцы 2014 года Аляксей Навальны быў асуджаны пра справе «Іў рашэ» на 3,5 года ўмоўна.

У адпаведнасці з прысудам суда на ўмоўна асуджанага ўскладзены абавязкі, за невыкананне якіх ён нясе адказнасць, прадугледжаную заканадаўствам Расійскай Федэрацыі. 

Зараз Навальны знаходзіцца ў Нямеччыне — яго вывезлі туды на лячэнне пасля атручвання «Навічком» у жніўні. Уладзімір Пуцін казаў, што асабіста спрыяў таму, каб Навальнага выпусцілі на лячэнне за мяжу, адзначаючы, што ў таго былі абмежаванні на выезд. Навальны заяўляў, што гэта хлусня і што ён меў права свабодна выязджаць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0