Учора затрымалі дзіцячага пісьменніка, былога рэдактара «Бярозкі» Уладзіміра Ягоўдзіка.

Абставіны затрымання невядомыя. «Ён выйшаў з дому з батонам, каб пакарміць птушак на рэчцы», — напісаў у фэйсбуку мастак Павал Татарнікаў.

63-гадовы пісьменнік правёў ноч у Цэнтральным РУУСе. Знаёмыя шукаюць сведак затрымання.

***

Уладзімір Ягоўдзік нарадзіўся 14 лютага 1956, вёска Кастровічы, Слонімскі раён, Гродзенская вобласць — празаік, драматург. Лаўрэат Літаратурнай прэміі Янкі Маўра (1994).

Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Вучыўся ў Дзятлаўскай, Слонімскай, Зэльвенскай школах-інтэрнатах, у 1978 г. скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1978—1982 гг. працаваў карэспандэнтам Брэсцкай абласной газеты «Заря», рэдактарам Брэсцкай абласной студыі тэлебачання. У 1982—1990 гг. — супрацоўнік штотыднёвіка «Літаратура і мастацтва». У 1990—2010 рэдактар галоўны рэдактар часопіса «Дзеці і мы». Адначасова ў 1997—2003 гадах — галоўны рэдактар часопіса «Бярозка».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0