28 снежня суд прысудзіў да чатырох гадоў пазбаўлення волі 37-гадовую грамадзянскую журналістку і былога юрыста Чжан Чжань, якая асвятляла падзеі ў кітайскім горадзе Ухань у пачатку пандэміі COVID-19, паведамляе Reuters.

Журналістку прызналі вінаватай у тым, што яна «сеяла разлад і правакавала праблемы», паведаміў яе адвакат. У лістападзе Чжан Чжань абвінавацілі ў распаўсюдзе ілжывай інфармацыі. Дзяржабвінавачанне прасіла для яе пяць гадоў пазбаўлення волі.

1 лютага 2020 года Чжан Чжань прыехала з Шанхая ў Ухань — прыкладна праз тыдзень пасля таго, як горад закрылі на каранцін з-за распаўсюджвання каранавіруса.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0