Акаўнт «Міс Беларусь — 2018» і дэпутаткі Марыі Васілевіч зноў выдалілі з інстаграма.

«Мне складана сказаць, ці яго ўзламалі, ці выдалілі пасля скаргаў карыстальнікаў. Напэўна, цяпер буду больш актыўнай у іншых сацсетках, у фэйсбуку. Канечне, непрыемная сітуацыя, але не буду знікаць з радараў», — расказала Марыя «Нашай Ніве».

Спачатку хакеры выдалілі яе інстаграм з 38 600 падпісчыкамі. Новы акаўнт Васілевіч праіснаваў усяго тры дні, на яго падпісалася больш за тысячу чалавек.

У адным з допісаў у новым акаўнце дэпутатка тлумачыла, што не была ініцыятарам законапраекта, які дазваляе пазбаўляць беларусаў грамадзянства, і нават не галасавала за яго.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?