У Быхаве падчас тушэння пажару на тэрыторыі былой вайсковай часці знайшлі целы двух чалавек, паведамляе прэс-служба МНС.

Паведамленне пра пажар закінутага будынка ў Быхаве па вуліцы Смалячкова паступіла ратавальнікам 25 снежня ў 03.23.

Пры тушэнні ратавальнікі знайшлі целы двух чалавек, іх асобы высвятляюцца.

У выніку пажару знішчаны дах і перакрыцце будынка. Прычына пажару пакуль высвятляецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0