Дзве кампаніі Dana Holdings сыдуць з рынку. Пра гэта гаворыцца ў рэкламным матэрыяле, размешчаным ад імя яшчэ адной кампаніі холдынгу «Дана Астра».

«Комплекс «Маяк Мінска» пабудаваны, «Парк Чалюскінцаў» будзе здадзены ўжо ў наступным годзе — на гэтым кампаніі «Эмірэйтс Блю Скай» («Зомекс») і «Дубай Вотэр Фронт» («Белінтэроба») завяршаюць сваю дзейнасць у Беларусі па будаўніцтве і прыцягненні інвестыцый», — гаворыцца ў рэкламе.

Ні «Эмірэйтс Скай Блю», ні «Дубай Вотэр Фронт» не значацца ў спісах кампаній з «Дана Холдынгз», якія трапілі пад санкцыі. Там указана як раз такі «Дана Астра», якая застаецца.

Таму наўрад ці спыненне кампаніямі «Эмірэйтс Скай Блю» і «Дубай Вотэр Фронт» дзейнасці па будаўніцтве неяк адаб'ецца на сітуацыі ў галіне.

Кампанія «Дана Холдынгз/Дана Астра» была ўнесена ў санкцыйны спіс Еўрасаюза ў снежні з-за меркаваных цесных сувязяў з Аляксандрам Лукашэнкам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0