У мінскай Катэдры на пл. Свабоды, 9 сёння прайшлі першыя службы з мітрапалітам Мінска-Магілёўскім Тадэвушам Кандрусевічам пасля яго вяртання ў краіну.
А 19 гадзіне прайшла імша на польскай мове, а з 21:00 на беларускай мове.
На беларускай імшы Кандрусевіча сустрэлі шматхвіліннай авацыяй пасля ягонай эмацыйнай прамовы.
Нагадаем, Тадэвуша Кандрусевіча не пусцілі ў Беларусь 31 жніўня, калі ён вяртаўся з Польшчы. Лукашэнка, каментуючы гэтую сітуацыю, заявіў, што мітрапаліт «ездзіў у Польшчу і атрымліваў кансультацыі, як разбураць краіну».
22 снежня міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей заявіў, што Лукашэнка даручыў знайсці вырашэнне сітуацыі. У той жа дзень пасольства Ватыкана атрымала інфармацыю аб адсутнасці перашкод для вяртання ў Беларусь.





