Фота Надзеі Бужан
Каталікі і пратэстанты сустракаюць Каляды (Божае нараджэнне).
У гэтым годзе адно з галоўных святаў года праходзіць на фоне грамадска-палітычнага крызісу ў Беларусі і пандэміі.
Загадайце самыя запаветныя жаданні. Хай яны спраўдзяцца!
Абавязкова згадайце таксама тых, хто знаходзіцца за кратамі.
Адзін з цудаў ужо здзейсніўся: у Беларусь сёння вярнуўся кіраўнік Каталіцкага касцёла Тадэвуш Кандрусевіч.





