Фота Надзеі Бужан.
У Санкт-Пецярбургу 24 снежня прайшла сустрэча пасла Беларусі ў Расіі Уладзіміра Сямашкі і міністра энергетыкі Беларусі Віктара Каранкевіча са старшынёй праўлення «Газпрома» Аляксеем Мілерам. У выніку быў падпісаны пратакол аб фарміраванні цэн на прыродны газ пры пастаўцы ў Беларусь у 2021 годзе.
«Так, бакамі была ўзгодненая цана практычна на ўзроўні 2020 года», — гаворыцца ў паведамленні.
Канкрэтных лічбаў Мінэнергетыкі пакуль не агучыла.





