МЗС Беларусі адрэагавала на інфармацыю аб рашэнні ЗША ад 23 снежня 2020 года аб увядзенні дадатковых візавых і фінансавых абмежаванняў у дачыненні да беларускіх фізічных і юрыдычных асоб.

Фота Надзеі Бужан.

Фота Надзеі Бужан.

«Лічым названае рашэнне эмацыйным, што не мае нічога агульнага з рэальным становішчам рэчаў. Дзеянні амерыканскіх партнёраў ідуць насуперак раней абвешчанай імі ж палітыкі ўключэння Беларусі ва ўзаемадзеянне і ніякім чынам не накіраваныя на падтрымку незалежнасці нашай краіны», — падкрэслілі ў ведамстве.

У МЗС Беларусі адзначылі, што «насаджаная амерыканцамі «дыктатура правоў чалавека» выглядае асабліва недарэчна на фоне таго, што ў саміх ЗША з правамі чалавека далёка не ўсё ў парадку».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?