У судзе Магілёўскага раёна вынесены прысуд у дачыненні да актывіста і праваабаронцы Валадара Цурпанава, які абвінавачваўся адразу па двух эпізодах абразы суддзяў паводле артыкула 391 КК РБ. Суддзя Халадцоў пастанавіў пакараць Цурпанава 3 гадамі абмежавання волі з накіраваннем у «хімію», паведамляюць праваабаронцы.

У ходзе судовага працэсу па адміністрацыйнай справе ў верасні гэтага года Цурпанаў дазволіў сабе неадназначнае выказванне ў адрас суддзі суда Ленінскага раёна Вікторыі Паляковай, а 14 кастрычніка ў падобных умовах — у адрас суддзі Кастрычніцкага раёна Вольгі Краўчанка. За гэта ў дачыненні да актывіста завялі дзве крымінальныя справы.

На абвяшчэнне прысуду Цурпанава не пусцілі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0