Фота Волі Афіцэравай
Сярэдні заробак за лістапад склаў 1300,5 рубля, паведамляе Белстат. Гэтая сума на 15,5 рубля больш, чым у кастрычніку.
Аднак варта ўлічваць, што 1300 рублёў — гэта без уліку падаходнага падатку (13%) і абавязковых страхавых узносаў (1%). Калі гэта адмінусаваць, тое выйдзе 1118 рублёў.
У пераліку ў даляры па сярэднім курсе Нацбанка ў лістападзе (2,5809) — гэта 432 даляры «чыстымі». Бруднымі — 504 даляры.





