Каля кватэры праграмнай дырэктаркі «Прэс-клуба» Алы Шарко, дзе адбываецца ператрус, затрымалі намесніка галоўнага рэдактара «Нашай Нівы» Андрэя Скурко, рэпарцёрку «Анлайнера» Таццяну Ашуркевіч і журналіста Антона Мардзіловіча. Усіх вязуць у Маскоўскае РУУС для праверкі.

Адвакат Сяргей Зікрацкі — адзіны, хто застаецца ля кватэры Алы Шарко.

Пасля таго, як затрымалі журналістаў, з кватэры вывелі праграмную дырэктарку «Прэс-клуба» Алу Шарко. Яе вязуць у Дэпартамент фінансавых расследаванняў на Кальварыйскую.

Дапоўнена: Пазней журналістаў адпусцілі. Выглядае, што іх затрымалі для таго, каб вывесці Алу Шарко з кватэры без сведкаў.

Нагадаем, заснавальніцу медыяарганізацыі Press Club Belarus Юлію Слуцкую затрымалі ў аэрапорце па прылёце ў Мінск. Ператрусы праводзяцца ў кватэрах у менеджараў Алы Шарко і Сяргея Альшэўскага.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0