Прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў заявіў, што не валодае ніякімі падрабязнасцямі пра аналіз так званай «размовы Майка і Ніка», якую нібыта перахапілі беларускія спецслужбы, а Аляксандр Лукашэнка перадаў расійскаму боку, піша ТАСС.

У пачатку восені Лукашэнка, прымаючы ў Мінску прэм'ер-міністра Расеі Міхаіла Мішусціна, заявіў, што беларуская радыёэлектронная разведка перахапіла размову паміж Варшавай і Берлінам, з якога вынікае, што сцвярджэнне аб атручэнні блогера Аляксея Навальнага рэчывам тыпу «Навічок» заснавана на фальсіфікацыі.

«Я не валодаю ніякай інфармацыяй на гэты конт», — сказаў Пяскоў, адказваючы на пытанне, ці сапраўдны гэта запіс і атрымалася высветліць, каму належаць галасы. Ён таксама заявіў, што яму не вядома, ці дакладвалі спецслужбы Пуціну аб сапраўднасці гэтага запісу.

Пяскоў: Спецслужбы Расіі зрабілі з запісамі размовы «Ніка і Майка» тое, што неабходна

Навальны: «Я патэлефанаваў свайму забойцу. Ён ва ўсім прызнаўся». Гэта запіс размовы з супрацоўнікам ФСБ ВІДЭА

«У хворага манія велічы. Кажуць, ён параўноўвае сябе з Іісусам». Пяскоў — пра Навальнага

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0