Пра гэта паведаміў журналістам міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч па выніках нарады ў Лукашэнкі, паведамляе БелТА.

Масавая вакцынацыя ад каранавіруса, па словах міністра, пачнецца ў студзені 2021 года вакцынамі замежнай вытворчасці, закупка якіх цяпер вядзецца.

Да канца вясны плануецца прышчапіць 1,2 млн чалавек, а затым выйсці на паказчык 5,5 млн вакцынаваных.

«Больш, напэўна, не, бо не стаіць пытанне татальнай імунізацыі. Пытанне тут не ў грошах, а пытанне ў мэтазгоднасці і супрацьпаказанні», - сказаў Дзмітрый Піневіч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0