У Віцебску затрымалі 35-гадовага мужчыну па падазрэнні ў здзяйсненні гвалтоўных дзеянняў сэксуальнага характару і распусных дзеянняў. Пацярпелыя — 12 дзяцей ва ўзросце 14 і 15 гадоў, паведамляе прэс-служба МУС.

На мужчыну выйшлі пасля выкрывання яго перапіскі з падлеткам у сацыяльнай сетцы — зносіны мелі відавочны сэксуальны падтэкст.

Высветлілася, што са сваімі ахвярамі віцябчук знаёміўся і кантактаваў праз розныя інтэрнэт-акаўнты з красавіка 2019 года. У кастрычніку гэтага года яго затрымалі.

Раней ён прыцягваўся да крымінальнай адказнасці ў Расіі за аналагічныя злачынствы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0