Былога ваўкавыскага прадпрымальніка і актывіста Мікалая Аўтуховіча перавялі ў гродненскі СІЗА. Пра гэта на сваёй старонцы ў фэйсбуку паведаміў праваабаронца Васіль Завадскі. З опісам: «Ад яго прыйшоў ліст. Ён трымаецца малайцом». 

Раней Аўтуховіча трымалі ў СІЗА КДБ, не прымалі перадачы.

Увечары 8 снежня стала вядома аб затрыманні групы людзей, якая нібыта падпаліла дом міліцыянта ў Ваўкавыску і падарвала аўтамабіль супрацоўніка міліцыі ў Гродне. Як паведамілі на дзяржаўным ТБ, групоўкай кіраваў ваўкавыскі прадпрымальнік і актывіст Мікалай Аўтуховіч. Разам з ім былі затрыманыя яшчэ некалькі чалавек: Сяргей, Любоў і Павел Разановічы, Ірына Гарачкіна, Ірына і Антон Мелькеры.

Затрыманым інкрымінуюць артыкул 289 КК («Акт тэрарызму»), які прадугледжвае пазбаўленне волі ад васьмі (часткі першая і другая артыкула) да дваццаці пяці гадоў, або пажыццёвае зняволенне, або смяротнае пакаранне (Частка трэцяя артыкула).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0