Лукашэнка выказаў спачуванні родным і блізкім першага кіраўніка ўрада незалежнай Беларусі Вячаслава Кебіча ў сувязі з яго смерцю.

«Ён быў чалавекам, які прайшоў велізарную школу жыцця, сапраўдным прафесіяналам, меў бясспрэчны аўтарытэт у нашай краіне і далёка за яе межамі», — гаворыцца ў спачуванні.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што Вячаслаў Кебіч, выдатны палітык і непасрэдны ўдзельнік лёсавызначальнага абвяшчэння незалежнасці Беларусі, кіраваў рэспублікай у гістарычны перыяд, на мяжы эпох.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0