Намеснік галоўнага доктара па медыцынскай частцы Рэспубліканскага клінічнага медыцынскага цэнтра Святлана Галіцкая распавяла ў эфіры БТ аб барацьбе за жыццё першага прэм'ер-міністра Вячаслава Кебіча.
Вячаслава Кебіча 26 лістапада прывезла ў клініку хуткая дапамога. У вельмі цяжкім стане, з нізкай сатурацыяй яго даставілі ў аддзяленне анестэзіялогіі і рэанімацыі цэнтра.
«З гэтага моманту мы актыўна змагаліся за яго жыццё, змагаліся з усімі захворваннямі, якія ён меў на той момант. Адразу ж была наладжана высокадакладная кісларод-тэрапія. Ён атрымліваў усю актыўную тэрапію, прадпісаную ў такіх сітуацыях», — падкрэсліла Святлана Галіцкая.
Паводле яе слоў, у Вячаслава Кебіча было цяжкае, практычна татальнае паражэнне лёгкіх, былі спадарожныя захворванні.