— Я разважаў, ці гэта не бессэнсоўныя высілкі. Але без усведамлення, што такое Курапаты, у нас няма будучыні. Мы вельмі здзівіліся таму, што рабілася на Акрэсціна ў жніўні 2020 года, ды і зараз што робіцца ў гэтых турмах — мы здзіўляемся. Але гэта заканамернасць.

Я быў шакаваны гэтым тады, калі перад выбарамі пачалася вакханалія з гэтымі «стоптараканамі». Я стаю на Курапацкай варце са сцягам — гэта тады, калі ўжо былі чэргі з подпісамі, — і людзі едуць і гукаюць: «Стоп, таракан!», «Жыве Беларусь!» Я ў шоку быў!

Чым яшчэ я ўразіўся і пасля чаго мы зрабілі ланцуг з цэрквамі Курапаты — Акрэсціна (пратэстанцкія цэрквы былі ініцыятарамі, многія хрысціяне — праваслаўныя, каталікі — далучыліся). Спыняецца чалавек і давай мяне крыць матам-пераматам: «Ты, ідыёт, ды дзе ты стаіш, табе не тут трэба стаяць, табе там трэба стаяць, гэта ўсё фігня».

І я зразумеў глыбіню дна: людзі паўсталі, абудзіліся ад летаргічнага сну, але яшчэ не звязалі сённяшні дзень з учарашнім, яшчэ не адбылося ўзаемасувязі, яны яшчэ не зразумелі, хто яны, адкуль яны, як яны тут апынуліся, як гэтая сітуацыя ўтварылася.

Часта мы разважаем так, быццам Лукашэнка — марсіянін нейкі, ён проста зваліўся на нас і ўсё — пачалася дыктатура, кагосьці збіваюць, фальсіфікуюць, рэжуць. А Лукашэнка — гэта заканамерны вынік нераскаянага камунізму. Лукашэнка — лагічны працяг неасуджанага камунізму. Акрэсціна — гэта, на жаль, заканамерны вынік неасэнсаваных Курапатаў, неасуджаных злачынцаў.

Я стаю там для таго, каб гэтая ўзаемасувязь адбылася. Калі я бачу, што, пакуль я сяджу, тысячы людзей прыйшлі ў Курапаты, дзясяткі тысяч пра гэта чытаюць, я разумею, што ідзе праца, цяжкая, можа, ідзе не так хутка, як мне хацелася б, але яна ідзе.

І толькі тады, калі мы зразумеем, што Лукашэнка — гэта не прычына нашых бед, а заканамерны вынік, тады мы застрахуем сябе ад з’яўлення гэтых Лукашэнак далей, альбо мы будзем звяргаць аднаго дыктатара да другім, за трэцім, за пятым… І яшчэ казаць: «Обана! Гэты снова дыктатар! Адкуль гэта? Мы такія пухнасценькія, такія ў баку стаім».

Многія цяпер так разважаюць: мы ў баку стаім, мы не датычныя да Лукашэнкі, давайце проста скажам «супраць»! Трэба вельмі глыбока ўсвядоміць, што такое Лукашэнка: Лукашэнка — гэта камунізм. І ён казаў у 1994-м: «Мы вернем гэтую імперыю, гэта была добрая дзяржава».

У «Паедзем паядзім» дагэтуль едуць людзі на нейкія карпаратывы і, на жаль, большасць з бел-чырвона-белымі сцягамі. Бел-чырвона-белыя вяселлі пад крыжамі курапацкімі, можаш сабе ўявіць? І я не мог, пакуль не ўбачыў. Нявеста з бел-чырвона-белым букетам, дзень народзінаў з бел-чырвона-белым торцікам — і вось курапацкія крыжы. Яны кажуць: што ты тут, ідыёт, мурыжыш, ты не там стаіш. Вучаць мяне, дзе мне трэба стаяць, разумееш.

І я з болем і са слязьмі гляджу, што цяжка, шмат яшчэ працы. І не мог Лукашэнка абрынуцца за дзень, за тыдзень, за месяц. Цяпер гэты боль, які мы перажываем, ён не можа быць проста так, ён не можа быць дурным болем ад нейкай там балды. Гэта боль, які нас павінен ачысціць. Гэта боль, праз які мы павінны зразумець, што такое Акрэсціна, Жодзіна. Што гэта такое, адкуль яно з’явілася.

00:00 — што ў выпуску
00:50 — пекла на Акрэсціна
05:25 — чаго баяцца супрацоўнікі Акрэсціна
09:04 — як міліцэйскія начальнікі апынуліся ў камеры побач з Дашкевічам
12:39 — чым кормяць на сутках
13:15 — акт чалавечнасці з боку вертухаяў
16:22 — пра перадачы і валанцёраў
17:30 — колькі даюць вады арыштантам
18:13 — пра работнікаў Акрэсціна, якія збівалі людзей, а цяпер носяць арыштантам ваду
19:57 — што за людзі сядзяць на сутках
26:56 — пра меру магчымасцяў у змаганні
29:18 — ці сукамернікі ведалі, хто такі Дашкевіч
30:06 — як сябе паводзіць з агрэсіўнымі супрацоўнікамі ізалятараў і турмаў
33:33 — як унутрана сябе настройваць у няволі, каб выйсці незламаным
35:53 — чаму хуткія перамены былі б супраць беларусаў
37:55 — пра маральны выбар, калі патрабуюць сведчыць супраць іншых
40:10 — як адміністрацыі калоній, ізалятараў апускаюць нязручных вязняў
47:34 — пра каставую сістэму
50:24 — як блатныя спрабавалі адгаварыць Дашкевіча ад галадоўкі
51:52 — заходняя і ўсходняя турэмная Беларусь
57:14 — пра развітанне з маці ў часе адседкі
58:48 — што б сказаў суддзям, следчым, пракурорам, якія скралі пяць гадоў жыцця
01:01:04 — пра люстрацыю
01:05:26 — пра стасункі з Настай Палажанкай у турме
01:07:37 — чаму стаў цесляром, а не прафесійным палітыкам
01:08:58 — як ставіцца да таго, што дзеці гуляюць у пратэстоўцаў-амапаўцаў
01:10:05 — той жах, які адбываецца на Акрэсціна, — заканамернасць
01:12:41 — у «Паедзем Паядзім» ладзяць святы з нацыянальнай сімволікай
01:14:51 — чаму лідарамі пратэстаў сталі выпадковыя людзі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0