Пяць студэнтаў і тры выкладчыкі з Беларусі будуць працаваць ва Універсітэце імя Францішка Палацкага ў Оламаўцы ў наступным семестры, дзякуючы адмысловым стыпендыям, піша Радыё Свабода.

«Мы вырашылі дапамагчы беларусам адразу пасля таго, як у іх краіне пачалася хваля антыўрадавых пратэстаў і рэпрэсій. Я надзвычай рады, што нам удалося тэхнічна завяршыць усю справу за такі кароткі час», — сказаў сайту iDNES.cz рэктар Яраслаў Мілер.

Універсітэт у Оламаўцы выдзеліў амаль 900 000 крон (42 тысячы даляраў) на спецыяльныя стыпендыі. Дзякуючы ім беларускія студэнты пабудуць ва ўніверсітэце чатыры месяцы, а навукоўцы — адзін месяц.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0