Першы энергаблок Беларускай АЭС планава адключаны ад энергасістэмы для тэставання абсталявання, паведамляе Міністэрства энергетыкі.

«У рамках завяршэння этапу энергетычнага пуску на БелАЭС ажыццёўлена планавае адключэнне першага энергаблока ад энергасістэмы, рэактарная ўстаноўка спыненая», — праінфармавалі ў Мінэнерга.

Праводзіцца тэставанне ўсіх сістэм і абсталявання, якое будзе доўжыцца да 11 снежня.

Беларуская АЭС з двума рэактарамі ВВЭР-1200 сумарнай магутнасцю 2400 МВт будуецца паводле расійскага праекта «АЭС-2006» паблізу Астраўца.

Фота Надзеі Бужан.

Фота Надзеі Бужан.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0