Міністэрства абароны Азербайджана ўпершыню паведаміла поўныя звесткі аб стратах у ходзе канфлікту ў Нагорным Карабаху з верасня па лістапад 2020 года. За паўтара месяца баёў загінулі 2783 вайскоўцы арміі краіны, піша trend.az.

Больш за 100 ваеннаслужачых прапалі без вестак. 1245 ваенных параненыя і знаходзяцца на лячэнні ў шпіталях.

«Вызваленне горада Шуша, кароны Карабаха, — адна з унікальных ваенных аперацый у гісторыі сусветнай вайны. Нашы землі, пра якія мы марылі амаль 30 гадоў, былі вызваленыя ад акупацыі коштам крыві і жыццяў нашых пакутнікаў», — гаворыцца ў паведамленні азербайджанскага ваеннага ведамства.

У Азербайджане вайну называюць Айчыннай.

Міністэрства аховы здароўя Арменіі 28 лістапада паведамляла, што сумарныя страты за час канфлікту склалі 2660 вайскоўцаў. Міністр аховы здароўя Арменіі Арсен Тарасян адзначыў, што гаворка не ідзе аб канчатковай лічбе, паколькі пошук і апазнанне загінулых усё яшчэ ідуць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0