Вядомы беларускі кампазітар Алег Залётнеў памёр сёння, 20 лістапада, у мінскай 5-й бальніцы ад каранавіруса. Яму было 73 гады, піша Tut.by.

Алег Залётнеў скончыў Мінскае музычнае вучылішча імя Глінкі.

Быў загадчыкам музычнай і літаратурнай часткі Моладзевага тэатра, РТБД, Мінскага абласнога тэатра ў Маладзечне, музычнага тэатра, Тэатра «Зніч». 

Вядомы як аўтар оперы «Міхал Клеафас Агінскі. Невядомы партрэт» (ставілася ў Маладзечне), а таксама твораў у самых розных жанрах: сімфонія, канцэрт, араторыя, кантата, літургія, імша і інш.

Аўтар музыкі да каля 100 спектакляў, а таксама многіх фільмаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?