Жыхар Пінска прыехаў у Ганцавіцкі раён у ягады і заблукаў, піша БелТА.

Выпадак адбыўся 18 лістапада. У лесе за 7 км ад вёскі Боркі заблукаў пінчук. А 8-й раніцы група з пяці чалавек прыехала ў Ганцавіцкі раён для збору ягад. У прызначаны час чацвёра ягаднікаў вярнуліся да месца збору, а 64-гадовы мужчына знік.

У пошуках былі задзейнічаны работнікі МНС, лясгаса, супрацоўнікі РАУС, мясцовае насельніцтва. У заблукалага быў сотавы тэлефон, хоць ён не здымаў слухаўку. У 20:30 пенсіянера выявілі ратавальнікі, самастойна перасоўвацца ён не мог. Мужчыну транспартавалі з лесу. Медыкі шпіталізавалі пінчука ў бальніцу з папярэднім дыягназам «пераахаладжэнне арганізма».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0