Лукашэнка ў інтэрв'ю заявіў, што да апошняга гатовы змагацца за тое, што стваралася ў краіне апошнюю чвэрць стагоддзя, перадае БелТА.

Лукашэнка адзначыў, што яму хапае палітычнага досведу, доўгі час ён знаходзіўся пад еўрапейскімі санкцыямі, а нядаўна яны былі ўведзены чарговы раз.

«У мяне няма таго хваста, за які можна Лукашэнку круціць і круціць. І, прабачце мне за нясціпласць, я вельмі адданы свайму народу і сваёй краіне. Я прыйшоў з апазіцыі да ўлады ў вельмі цяжкія часы, калі нацыяналізм працягваў свой разгул ў Беларусі. Гэта продкі тых, хто сёння заварвае кашу знутры, на каго сёння абапіраюцца знешнія сілы ўнутры Беларусі. Таму бессэнсоўна кіраваць Лукашэнкам: няма за што ўзяць, — заявіў ён. — А здавацца я не збіраюся і на калені не стану, нават калі застануся адзін. Я ўжо не адзін раз гаварыў свайму атачэнню і ўсім тым, хто сёння намёртва стаіць, абараняючы нашу Беларусь: нават калі застануся адзін, я буду змагацца за тое, што ствараў чвэрць стагоддзя сваімі рукамі».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?