Лукашэнка 13 лістапада падчас інтэрв'ю пракаментаваў ідэю афіцыйнага Кіева называць яго па імені і прозвішчы, без указання пасады.

Паводле слоў Лукашэнкі, Уладзіміру Зяленскаму з-за падзення яго рэйтынгу цяпер самому трэба баяцца, каб яго нехта не назваў проста Зяленскім, а не прэзідэнтам. Да гэтага, на думку Лукашэнкі, усё ідзе.

— Трэба ўмудрыцца, каб за паўтара-два гады абваліць давер да сябе з боку народа. Таму груба скажу: «Чые б цяляты рыкалі, твае хоць бы маўчалі», — дадаў Лукашэнка.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?