Лукашэнка даручыў Генпракуратуры ўзяць пад кантроль расследаванне гібелі Рамана Бандарэнкі. Пра гэта ён паведаміў замежным журналістам.

— Я шчыра спачуваю бацькам. Калі чалавек сыходзіць з жыцця, гэта дрэнна, тым больш, малады чалавек.

Паводле яго слоў, учора ўвечары ён цікавіўся, як ідзе расследаванне ў кіраўніка Следчага камітэта.

— А сёння раніцай, паколькі ўсё ж пачалі міліцыю вінаваціць чарговы раз, я патэлефанаваў генеральнаму пракурору і сказаў генералу Шведу: «Вазьміце пад вельмі сур'ёзны кантроль гэтую крымінальную справу» ці якое там у іх расследаванне. Каб не было потым: а, міліцыя ў іх сама расследавала, Следчы камітэт… Хоць яны ў нас адасоблены. А задача Генпракуратуры ўзяць гэта ўсё пад кантроль.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?