Лукашэнка даручыў выпрацаваць механізм працы з адлічанымі студэнтамі, паведамляе БелТА.

Аляксандр Лукашэнка паведаміў, што цяпер яму прыходзіць шмат лістоў ад бацькоў студэнтаў, якія просяць пры магчымасці аднавіць іх дзяцей у ВНУ. «Бацькі ж марылі, каб дзіця было ва ўніверсітэце, і вось завалілі лістамі. «Выкінулі» мы гэтых 300 чалавек — я не скажу, што яны дрэнныя. Паспяваюць нармальна, некаторыя наогул вельмі здольныя. Страцім жа іх. Паедуць у гэтую Польшчу, хай там працуюць, але яны там не патрэбныя. Адумаюцца — і з гэтых хлопцаў могуць вырасці нармальныя людзі», — адзначыў Лукашэнка.

Ён заявіў, што даручыў адпаведным службовым асобам выпрацаваць механізм: трэба вярнуцца да гэтага пытання і паглядзець на гэтых адлічаных.

«У мяне ёсць практыка «пад гарантыі», і мы вельмі шмат чаго так рабілі: і пратэстуноў пад гарантыі выпускалі. Вось цяпер у парламент па маім патрабаванні ўнеслі законапраект аб памілаванні пад заклад, пад гарантыі, абавязацельствы. Я маю права памілаваць чалавека. У гэтыя падзеі, асабліва ў канцы жніўня — пачатку верасня, я вельмі шырока гэта выкарыстаў: бацькі прыходзілі, камсамольцы, прафсаюзы бралі на парукі чалавека. І гэта давала эфект».

«Мы цяпер сфармуем камісіі па ВНУ: гэта будуць і прадстаўнікі ВНУ, плюс у мяне ёсць упаўнаважаныя і адказныя па ВНУ. Яны збяруцца і разгледзяць гэтыя заявы: бацькі, многія студэнты пішуць. На іх жа трэба адказваць», — дадаў Аляксандр Лукашэнка.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?