Юрый Васкрасенскі ў былым штабе Віктара Бабарыкі прэзентаваў арганізацыю Круглы стол дэмакратычных сілаў. Ягонымі паплечнікамі сталі бізнэсмен Віталь Крыўко, які літаральна ўчора выйшаў з СІЗА, і нехта Мікалай Серыкаў. Яго прэзентуюць як чалавека са штаба Валерыя Цапкалы.

«Праверылі па спісах, ён нават не быў сябрам ініцыятыўнай групы, але сапраўды круціўся пастаянна ля штаба. Спачатку ён мусіў быць каардынатарам па Ленінскім раёне Мінска, але не знайшоў людзей, таму быў іншы. Ён крыху кансультаваў у пытаннях бяспекі. Справа ў тым, што ён хваліўся, што ў мінулым быў сілавіком. Служыў ці то ў КДБ, ці то ў разведцы. Сышоў са службы незадоўга да выбараў. Казаў, што не адпавядае тое, што ён вывучаў і што даводзіцца рабіць», — расказаў «Нашай Ніве» прадстаўнік штаба Цапкалы.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?