Праз тры месяцы пасля гібелі Аляксандра Тарайкоўскага на метро Пушкінская ў Мінску людзі ўсё яшчэ прыносяць кветкі. Сёння там паклалі таксама нацыянальны сцяг.

Усяго за час пратэстаў былі забітыя або знойдзеныя нежывымі прынамсі 4 дэманстранты, больш за 1400 звярнуліся па медыцынскую дапамогу. 

Менавіта гібель Тарайкоўскага стала сімвалам, бо яна трапіла на відэа. Тарайкоўскі стаяў у белай майцы з раскінутымі ў бакі рукамі насупраць шэрагу спецназаўцаў, за некалькі дзясяткаў метраў ад іх, калі яму стрэлілі проста ў грудзі. Ад ранення ён памёр на месцы.

Першыя тыдні лукашэнкаўцы кожную ноч вывозілі кветкі. Пазней яны засыпалі пяском з соллю надпіс «Не забудзем!» на асфальце. Нарэшце, была заведзеная крымінальная справа супраць двух жыхароў прылеглага квартала, якія спрабавалі аднавіць гэты надпіс на асфальце.

Чытайце таксама: За надпіс «Не забудзем» на Пушкінскай двух чалавек абвінавачваюць па «крыміналках». Ім пагражае да 10 гадоў

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0