188 супрацоўнікаў Нацыянальнага тэатра оперы і балета Беларусі запісалі зварот. Яны не згодныя са звальненнем сваіх калегаў. Відэа звароту з'явілася ў акаўнтах Беларускага фонду культурнай салідарнасці.
Нагадаем, пасля акцыі салідарнасці 27 кастрычніка з Опернага звольнілі: дырыжора тэатра, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі і ўладальніка медаля Францыска Скарыны Андрэя Галанава, першую скрыпку аркестра Рэгіну Саркісаву, скрыпачку Алу Джыган, альтыстку Аляксандру Пацёміну.