Затрымалі падазраванага ў падпале грамадскага пункта аховы правапарадку ў Бабруйску, паведамляе МУС.

Здарэнне адбылося каля паўночы 28 верасня. Невядомыя падпалілі «апорку» Ленінскага РАУС па вуліцы Куйбышава. Па звестках МНС, агнём былі пашкоджаныя ўваходныя дзверы, унутранае аздабленне і маёмасць.

Бабруйскія сышчыкі высветлілі, што да падпалу датычны 42-гадовы беспрацоўны гараджанін, які пасля здзяйснення злачынства з'ехаў у Расію. На днях мужчына вярнуўся, яго адразу ж затрымалі.

Следчыя прызналі затрыманага падазраваным па крымінальнай справе і адправілі ў ізалятар.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0