Ілюстратыўнае фота Надзеі Бужан.

Ілюстратыўнае фота Надзеі Бужан.

«Генеральнай пракуратурай распачатая крымінальная справа за заклікі да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь, учыненыя з выкарыстаннем інтэрнэту. Жанчына прызнаная падазраванай, у дачыненні да яе абраная мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту», — адзначыла прэс-служба МУС.

«У прыватнасці, мінчанка і яе саўдзельнікі распаўсюджвалі інструкцыі і рэкамендацыі па вырабе і прымяненні сродкаў паражэння жывой сілы, тэхнікі і маёмасці, заклікі да блакавання дарог у канкрэтных месцах і канкрэтны час, псаванні сродкаў вонкавых камер назірання і святлафораў, а таксама ўдзелу ў пратэстах і забастоўках. 

Адміністратары канала вылучаюць палітычныя патрабаванні, заклікаюць спыніць вытворчасць на дзяржпрадпрыемствах, аказваць уздзеянне на супрацоўнікаў праваахоўных органаў і дзяржслужачых, шкодзіць і знішчаць іх маёмасць, блакаваць і выводзіць з ладу чыгуначныя шляхі, а таксама здзяйсняць іншыя радыкальныя дзеянні, якія яны ж і каардынавалі», — сцвярджае МУС і піша пра распачынанне крымінальнай справы. «Цяпер праводзіцца праца, накіраваная на прызнанне рэсурсу «Кіроўцы 97» экстрэмісцкім», — дадае МУС.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0