Лукашэнка выказаўся пра стварэнне народнага антыкрызіснага ўпраўлення пад кіраўніцтвам Паўла Латушкі, здзекліва назваўшы палітыка «Лахушкам».

— Аналізаваў усе СМІ раніцай: стварылі ўжо народнае антыкрызіснае ўпраўленне. Пад кіраўніцтвам гэтага Лахушк… Латушкі. Ну ёсць Каардынацыйная рада, не, упраўленне яшчэ. А чаму? Таму што мітусня пачалася. Пасля гэтага яшчэ Цапкала створыць зараз нешта. Дахалеры там за мяжой, партфеляў не хапае, і пачалі кляпаць вось гэтыя ўрады ў выгнанні. Для чаго? Фінансаванне! Гранты будуць даваць пад арганізацыю — вось, антыкрызіснае ўпраўленне стварылі, — заявіў Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0