Як паспела паведаміць рэдакцыі Зінаіда Цімошак, яе прывезлі ў РАУС проста з вёскі, дзе яна знаходзілася. Пакуль журналістка сядзіць у крыміналістаў, гэта цягнецца ўжо больш за 2 гадзіны, піша БАЖ.

«Прыехалі зранку ў 9 гадзін у вёску. Мусіць, вызначылі па тэлефоне. Не далі дапаліць печку. Кінула гарэць. Прасіла пачакаць, пакуль дапалю, не хацела ехаць. Патрабавала позву — прадэманстравалі кайданкі. Ехала на сваей машыне, але ззаду сядзела жанчына-крыміналістка», — паведаміла нам Зінаіда Цімошак.

Яе затрымалі нібыта «дзеля прафілактыкі». Таксама Зінаіда Цімошак паведаміла, што сёння раніцай затрымалі слуцкага актывіста Яўгена Азёрнага.

Верагодна, затрыманні адбыліся ў сувязі з акцыяй ушанавання памяці ахвяраў гета ў Слуцку, якая адбылася ўвечары 21 кастрычніка і якую асвятляла Зінаіда.

Тады невялічкая групка случчан ледзь паспела ўскласці кветкі ахвярам слуцкага гета, як з’явіліся міліцыянты і абвясцілі іх вінаватымі ў здзяйсненні правапарушэння.

Зінаіду Цімошак не раз затрымлівалі міліцыянты, апошні раз затрыманне адбылося ў Слуцку 4 жніўня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0