У Мінску затрымалі мужчыну, які перакрыў рух калоне міліцэйскіх машын і памяў адной капот, паведамляе МУС.
Інцыдэнт адбыўся ўвечары 9 жніўня на праспекце Пераможцаў. Тады група людзей перакрыла праезную частку, спыніўшы калону службовага транспарту МУС у суправаджэнні аўтамабіля ДАІ. Адзін з пратэстуючых падышоў да патрульнага Geely і ўдарыў кулаком па капоце.
Маладому чалавеку ўдалося схавацца, следчыя распачалі крымінальную справу.
Сёння супрацоўнікі крымінальнага вышуку затрымалі 33-гадовага мінчука па месцы жыхарства пры падтрымцы байцоў атрада хуткага рэагавання.





