Мінчанка выявіла на тэрыторыі прыватнага домаўладання радыеактыўны прадмет, паведамляе МНС.
Сёння ў 11:13 на нумар 101 паступіла паведамленне аб падазроным прадмеце на тэрыторыі прыватнага домаўладання на 4-м Радыятарным завулку. Высветлілася, што пры правядзенні земляных работ 67-гадовая гаспадыня дома на яго тэрыторыі выявіла пластыкавы круглы прадмет.
У выніку адкрыцця пластыкавага прадмета былі выяўленыя дзве металічныя круглыя пласціны меднага і серабрыстага колеру, па выніках праведзеных замераў: на паверхні пласціны серабрыстага колеру выяўлена бэта-выпраменьванне. На адлегласці 10 см радыяцыйны фон адпавядае натуральнаму. На паверхні пласціны меднага колеру выяўлена альфа-выпраменьванне. На адлегласці 10 см радыяцыйны фон адпавядае натуральнаму.





