Электрычнасць знікла а 14:00 у тых, хто пражывае на вул. Сядых, Кальцова, Гамарніка і Лагойскім тракце, паведамляюць «Мінск-Навіны».
Як распавялі ў «Мінскэнерга», гэта адбылося з-за непаладак на 10-кілавольтнай сеткі.
Праблему ўжо вырашаюць: на месца адправілася аператыўная выязная брыгада. Плануецца, што забеспячэнне спажыўцоў электрычнасцю будзе адноўлена на працягу гадзіны.





