У міліцыю звярнуўся мужчына: ён прасіў адшукаць яго тэлефон, які знік пры невядомых абставінах, піша Звязда.
Міліцыя хутка расследавала справу. У выніку была затрымана 22-гадовая мінчанка — кіроўца адной са службаў таксі.
Дзяўчына пасля змены знайшла ў машыне згублены пасажырам мабільны тэлефон і забрала яго сабе. Пазней яна аднесла ў ламбард, дзе атрымала за яго 200 рублёў, якія патраціла.





